Уплыў дэфляцыйных працэсаў на пераразмеркаванне 137Cs на ворных землях

Цырыбка В. Б., Лагачоў І. А., Падаляк А. Г., Усцінава Г. М.
2023

   У артыкуле прыведзены дадзеныя па пераразмеркаванні 137Cs у выніку дэфляцыйных працэсаў. Устаноўлена, што ўздоўж натуральных і антрапагенных перашкод фарміруюцца зоны акумуляцыі дэфляцыйнага матэрыялу з павышаным утрыманнем у ім радыенукліду. На рыхласупясчаных глебах розніца ў шчыльнасці забруджвання паміж зонай пераносу і акумуляцыі дасягае 30,0 %, на пясчаных глебах – 45,0 %, на тарфяных і тарфяна-мінеральных – да 37,5 %, а на рэшткава-тарфяных і посттарфяных глебах 75,0 %. Зоны максімальнай акумуляцыі радыенуклідаў адпавядаюць паўднева-ўсходнім участкам палеў, што абумоўлена пераважнымі напрамкамі ветру. Пры гэтым варта адзначыць, што на арганагенных глебах ключавую ролю выконвае водны рэжым, бо яны маюць зоны перманентнага пераўвільгатнення, з паверхні якіх перанос глебавых часціц практычна не адбываецца.

Цырыбка В. Б., Лагачоў І. А., Падаляк А. Г., Усцінава Г. М. Уплыў дэфляцыйных працэсаў на пераразмеркаванне 137Cs на ворных землях. Почвоведение и агрохимия. 2023;(2):34-43.
Цитирование

Список литературы

Похожие публикации

Источник