%0 article %A Цырыбка В. Б., %A Лагачоў І. А., %A Падаляк А. Г., %A Усцінава Г. М., %T Уплыў дэфляцыйных працэсаў на пераразмеркаванне 137Cs на ворных землях %D 2023 %J Почвоведение и агрохимия %X    У артыкуле прыведзены дадзеныя па пераразмеркаванні 137Cs у выніку дэфляцыйных працэсаў. Устаноўлена, што ўздоўж натуральных і антрапагенных перашкод фарміруюцца зоны акумуляцыі дэфляцыйнага матэрыялу з павышаным утрыманнем у ім радыенукліду. На рыхласупясчаных глебах розніца ў шчыльнасці забруджвання паміж зонай пераносу і акумуляцыі дасягае 30,0 %, на пясчаных глебах – 45,0 %, на тарфяных і тарфяна-мінеральных – да 37,5 %, а на рэшткава-тарфяных і посттарфяных глебах 75,0 %. Зоны максімальнай акумуляцыі радыенуклідаў адпавядаюць паўднева-ўсходнім участкам палеў, што абумоўлена пераважнымі напрамкамі ветру. Пры гэтым варта адзначыць, што на арганагенных глебах ключавую ролю выконвае водны рэжым, бо яны маюць зоны перманентнага пераўвільгатнення, з паверхні якіх перанос глебавых часціц практычна не адбываецца. %U https://www.academjournals.by/publication/9947