@article{Цырыбка В. Б.2024-01-17, author = { Цырыбка В. Б., Лагачоў І. А., Падаляк А. Г., Усцінава Г. М.}, title = {Уплыў дэфляцыйных працэсаў на пераразмеркаванне 137Cs на ворных землях}, year = {2023}, publisher = {NP «NEICON»}, abstract = {   У артыкуле прыведзены дадзеныя па пераразмеркаванні 137Cs у выніку дэфляцыйных працэсаў. Устаноўлена, што ўздоўж натуральных і антрапагенных перашкод фарміруюцца зоны акумуляцыі дэфляцыйнага матэрыялу з павышаным утрыманнем у ім радыенукліду. На рыхласупясчаных глебах розніца ў шчыльнасці забруджвання паміж зонай пераносу і акумуляцыі дасягае 30,0 %, на пясчаных глебах – 45,0 %, на тарфяных і тарфяна-мінеральных – да 37,5 %, а на рэшткава-тарфяных і посттарфяных глебах 75,0 %. Зоны максімальнай акумуляцыі радыенуклідаў адпавядаюць паўднева-ўсходнім участкам палеў, што абумоўлена пераважнымі напрамкамі ветру. Пры гэтым варта адзначыць, што на арганагенных глебах ключавую ролю выконвае водны рэжым, бо яны маюць зоны перманентнага пераўвільгатнення, з паверхні якіх перанос глебавых часціц практычна не адбываецца.}, URL = {https://www.academjournals.by/publication/9947}, eprint = {https://www.academjournals.by/files/9915}, journal = {Почвоведение и агрохимия}, }