Комплекснае макраскапічнае, гісталагічнае і электронна-мікраскапічнае даследаванне загойвання паўнаслойнай скурнай раны ў лабараторных пацукоў

Астроўскі А. А., Бакуновіч А. А., Астроўская А. Б.
2022

З дапамогай макра-, мікра- і ўльтрамікраскапічнага метадаў вывучаны асаблівасці загойвання паўнаслойнай скурнай раны ў лабараторных пацукоў. Высветлена, што падчас загойвання на паверхні раны ўтвараюцца дзве мяжы ‒ адна па краі дэрмы, другая па краі эпідэрміса. Паказана, што грануляцыйная тканка можа фарміравацца не толькі шляхам перабудовы фібрыну, але і за кошт рэарганізацыі падскурнай клятчаткі. Вылучана гіпотэза, што кантракцыя раны адбываецца не толькі праз сцягванне калагенавых фібрыл міяфібрабластамі, але і шляхам уцягвання фібрыл у цытаплазму дадзеных клетак з наступным разбурэннем. Звяртаецца ўвага на аднаўленне эластычнай праслойкі як істотнага кампанента скурнага рэгенерата. Тлумачацца прычыны з’яўлення прадольна выцягнутай формы і арыентацыі па сагітальнай лініі шнара, які пажыццёва застаецца на месцы былога пашкоджання скуры.

Астроўскі А. А., Бакуновіч А. А., Астроўская А. Б. Комплекснае макраскапічнае, гісталагічнае і электронна-мікраскапічнае даследаванне загойвання паўнаслойнай скурнай раны ў лабараторных пацукоў. Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия медицинских наук. 2022;19(3):278-289. https://doi.org/10.29235/1814-6023-2022-19-3-278-289
Цитирование

Список литературы

Похожие публикации

Источник