PT - JOURNAL ARTICLE AU - Астроўскі А. А., AU - Бакуновіч А. А., AU - Астроўская А. Б., TI - Комплекснае макраскапічнае, гісталагічнае і электронна-мікраскапічнае даследаванне загойвання паўнаслойнай скурнай раны ў лабараторных пацукоў DP - 2022-09-08 TA - Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия медицинских наук 4100 - 10.29235/1814-6023-2022-19-3-278-289 SO - https://www.academjournals.by/publication/14555 AB - З дапамогай макра-, мікра- і ўльтрамікраскапічнага метадаў вывучаны асаблівасці загойвання паўнаслойнай скурнай раны ў лабараторных пацукоў. Высветлена, што падчас загойвання на паверхні раны ўтвараюцца дзве мяжы ‒ адна па краі дэрмы, другая па краі эпідэрміса. Паказана, што грануляцыйная тканка можа фарміравацца не толькі шляхам перабудовы фібрыну, але і за кошт рэарганізацыі падскурнай клятчаткі. Вылучана гіпотэза, што кантракцыя раны адбываецца не толькі праз сцягванне калагенавых фібрыл міяфібрабластамі, але і шляхам уцягвання фібрыл у цытаплазму дадзеных клетак з наступным разбурэннем. Звяртаецца ўвага на аднаўленне эластычнай праслойкі як істотнага кампанента скурнага рэгенерата. Тлумачацца прычыны з’яўлення прадольна выцягнутай формы і арыентацыі па сагітальнай лініі шнара, які пажыццёва застаецца на месцы былога пашкоджання скуры.