Мадэль аўтаматызаванай ідэнтыфікацыі амографаў для беларускай мовы

Гецэвіч Ю. С., Зяноўка Я. С., Латышэвіч Д. І., Бакуновіч А. А., Драгун А. Я., Казлова М. А.
2023

Мэты. Мэтай працы з’яўляецца апісанне прататыпнай сістэмы для аўтаматызаванага здымання аманіміі ў электронных тэкстах на беларускай і рускай мовах. Гэта звязана з актуальнай праблемай аўтаматычнай апрацоўкі тэкстаў на марфалагічным узроўні, працэс якой ускладняецца флектыўнасцю беларускай мовы з разнастайнай і багатай сістэмай марфалагічных характарыстык часцін мовы.Метады. У працы выкарыстоўваюцца правілавыя метады ідэнтыфікацыі амаграфіі і метады, заснаваныя на ведах.Вынікі. Прапанаваны метады і падыходы для праектавання сістэм аўтаматычнага вызначэння амографаў. Падрабязна прадстаўлены метад, заснаваны на ведах, на аснове якога распрацаваны пакрокавы алгарытм ідэнтыфікацыі амографаў і рэалізаваны эфектыўны і хуткадзейны прататып для іх здымання на рускай і беларускай мовах.Заключэнне. Прадстаўлены працоўны прататып пошуку амографаў, які з’яўляецца першым рэсурсам па здыманні шматзначнасці для беларускай мовы ў адкрытым доступе.

Гецэвіч Ю. С., Зяноўка Я. С., Латышэвіч Д. І., Бакуновіч А. А., Драгун А. Я., Казлова М. А. Мадэль аўтаматызаванай ідэнтыфікацыі амографаў для беларускай мовы. Информатика. 2023;20(4):87-100. https://doi.org/10.37661/1816-0301-2023-20-4-87-100
Цитирование

Список литературы

Похожие публикации

Источник