RT - article SR - Electronic T1 - Мадэль аўтаматызаванай ідэнтыфікацыі амографаў для беларускай мовы JF - Информатика SP - 2023-12-29 DO - 10.37661/1816-0301-2023-20-4-87-100 A1 - Гецэвіч Ю. С., A1 - Зяноўка Я. С., A1 - Латышэвіч Д. І., A1 - Бакуновіч А. А., A1 - Драгун А. Я., A1 - Казлова М. А., YR - 2023 UL - https://www.academjournals.by/publication/18225 AB - Мэты. Мэтай працы з’яўляецца апісанне прататыпнай сістэмы для аўтаматызаванага здымання аманіміі ў электронных тэкстах на беларускай і рускай мовах. Гэта звязана з актуальнай праблемай аўтаматычнай апрацоўкі тэкстаў на марфалагічным узроўні, працэс якой ускладняецца флектыўнасцю беларускай мовы з разнастайнай і багатай сістэмай марфалагічных характарыстык часцін мовы.Метады. У працы выкарыстоўваюцца правілавыя метады ідэнтыфікацыі амаграфіі і метады, заснаваныя на ведах.Вынікі. Прапанаваны метады і падыходы для праектавання сістэм аўтаматычнага вызначэння амографаў. Падрабязна прадстаўлены метад, заснаваны на ведах, на аснове якога распрацаваны пакрокавы алгарытм ідэнтыфікацыі амографаў і рэалізаваны эфектыўны і хуткадзейны прататып для іх здымання на рускай і беларускай мовах.Заключэнне. Прадстаўлены працоўны прататып пошуку амографаў, які з’яўляецца першым рэсурсам па здыманні шматзначнасці для беларускай мовы ў адкрытым доступе.