Особенности спектров питания бычка-песочника Neogobius fluviatilis (Pallas, 1814) в водотоках бассейна реки Днепр на территории Беларуси

Лукина И. И., Григорчик А. П.
2019

Прыводзяцца звесткі аб спектрах харчавання палавазрэлых асобін чужароднага віду рыб бычка-пясочніка Neogobius fluviatilis (Pallas, 1814), адлоўленых у вадатоках басейна Дняпра на тэрыторыі Беларусі ў летні перыяд. Аналізуюцца шырыня спектра харчавання, сустракаемасць і доля ад колькасці ў харчовым камку асобных харчовых аб’ектаў. Параўноўваюцца спектры харчавання асобін бычка-пясочніка, адлоўленых у Дняпры і двух яго прытоках: Прыпяць і Бярэзіна. Усяго вызначана 58 харчовых аб’ектаў. Паказана вядучае значэнне лічынак Chironomidae ў харчаванні бычка-пясочніка з басейна Дняпра, а таксама прыкметная роля лічынак Trichoptera, прадстаўнікоў Gastropoda і Bivalvia, Daphniiformes і Gammaridae. Пры параўнанні з асобінамі з Дняпра ў харчаванні бычка-пясочніка з рэк Бярэзіна і Прыпяць паказана зніжэнне ролі Chironomidae і павялічэнне значэння іншых груп арганізмаў: малюскаў (Gastropoda і Bivalvia) – у Прыпяці; лічынак насякомых (Trichoptera і Coleoptera) і малюскаў (Bivalvia) – у Бярэзіне. Разлічаны сярэдняе значэнне ступені напаўнення стрававальнага тракту і каэфіцыента ўкормленасці: найменшыя паказаны для асобін з р. Бярэзіны, што можа быць звязана са зніжэннем ролі хіранамід і нізкім значэннем малюскаў у іх харчаванні.

Лукина И. И., Григорчик А. П. Особенности спектров питания бычка-песочника Neogobius fluviatilis (Pallas, 1814) в водотоках бассейна реки Днепр на территории Беларуси. Природные ресурсы. 2019;(1):57-65.
Цитирование

Список литературы

Похожие публикации

Источник