Асаблівасці росту і развіцця сартоў слівы дамашняй на прышчэпе 18/25

Васеха В. В., Барысенка М. М., Мацвееў В. А.
2021

У артыкуле прыводзяцца вынікі параўнальнага аналізу росту і развіцця дрэў сорту Даликатная, размножанага на клонавых прышчэпах ВПК-1 і 18/25, па наступных параметрах: плошча праекцыі кроны, вышыня дрэва, аб’ём кроны, плошча папярочнага сячэння штамба і дынаміка іх змянення на працягу 2017–2020 гг. На аснове атрыманых даных элітная форма 18/25 была аднесена да группы вельмі слабарослых прышчэп, якая на пяты-шосты гады вырошчвання ў садзе забяспечвала ўраджайнасць сорту Даликатная 21,8–22,1 кг/др пры схеме размяшчэння 4×2 м.Праведзеная гаспадарчая ацэнка пяці раяніраваных сартоў слівы розных тэрмінаў паспявання (Венера, Кромань, Пердригон, Стенли, Чарадзейка) дазваляе сцвярджаць, што клонавая прышчэпа 18/25 забяспечыла стрыманую сілу росту дрэў усіх вывучаемых сартоў з ураджайнасцю ў 2019–2020 гг. на ўзроўні 14,6–20,5 кг/др, сярэдняй масай плода 33,6–45,4 г.Прыкметы фізіялагічнай несумяшчальнасці прышчэпы і прышчэпка на працягу перыяду даследаванняў не выяўлены, утварэнне каранёвых парасткаў не адзначалася. Гэта спрыяла добраму развіццю дрэў і рэалізацыі генетычнага патэнцыялу прадукцыйнасці сорту і якасці ўраджаю

Васеха В. В., Барысенка М. М., Мацвееў В. А. Асаблівасці росту і развіцця сартоў слівы дамашняй на прышчэпе 18/25. Плодоводство. 2021;33:64-69. https://doi.org/10.47612/0134-9759-2021-33-64-69
Цитирование

Список литературы

Похожие публикации

Источник