RT - article SR - Electronic T1 - Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў кантэксце навуковай работы галіновай бібліятэкі: з практыкі Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі JF - Библиотечно-информационный дискурс SP - 2025-12-25 DO - 10.5281/zenodo.18034094 A1 - Бабарыка-Амельчанка В. Б., A1 - Бабарыка Д. П., YR - 2025 UL - https://www.academjournals.by/publication/20174 AB - Звяртанне да тэматыкі Вялікай Айчыннай вайны ўключана ў працэс актуальнага фарміравання гістарычнай памяці і развіцця сучаснага беларускага грамадства. Вывучэнне фактаў і асэнсаванне значэння гэтых падзей айчыннай гісторый, а таксама захаванне ўдзячнасці да праяўленнага народнага подзвігу характэрна для ўсіх сацыяльных інстытуцый краіны, у тым ліку бібліятэчных устаноў розных тыпаў і ведамаснай прыналежнасці. У артыкуле на прыкладзе аднаго з накірункаў дзейнасці рэспубліканскай галіновай навуковай бібліятэкі разгледжана ўцягнутасць бібліятэчна-інфармацыйнай сферы ў агульнанацыянальны працэс: прадстаўлены агляд навуковай работы Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі імя І.С. Лупіновіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў межах даследчай, рэдакцыйна-выдавецкай і навукова- арганізацыйнай работы ў кантэксце прымеркавання да 80- годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Паказана, што цягам апошніх двух гадоў вынікі рознааспектнай даследчай, пошукава-аналітычнай і навукова-асветніцкай дзейнасці, звязанай з Вялікай Айчыннай вайной, былі прадстаўлены ў навуковых публікацыях і падчас выступаў з дакладамі, а таксама ў форме выставы матэрыялаў і лічбавага інфармацыйнага рэсурса. У ажыццяўленні рэдакцыйна- выдавецкай работы акрэсленая тэматыка ўвасобілася ў якасці цэнтральнай тэмы нумароў навуковага часопіса “Бібліятэчна- інфармацыйны дыскурс” і падрыхтоўцы манаграфічнага нарыса “«Зара» – газета-партызанка”. Акрамя таго, былі арганізаваныя два спецыялізаваныя круглыя сталы і ў праблемнае поле дзвюх навуковых канферэнцый была уключана тэма Вялікай Айчыннай вайны. Адзначана, што дадзеная тэматыка мае патэнцыял для рэалізацыі ў навуковай рабоце бібліятэкі і надалей.