<?xml version="1.0" encoding="UTF-8"?>
<xml>
 <records>
  <record>
   <ref-type name="Journal Article">17</ref-type>
   <contributors>
    <authors>
     <author>Бабарыка-Амельчанка В. Б.</author>
     <author>Бабарыка Д. П.</author>
    </authors>
   </contributors>
   <titles>
    <title>Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў кантэксце навуковай работы галіновай бібліятэкі: з практыкі Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі</title>
   </titles>
   <keywords>
    <keyword>Вялікая Айчынная вайна</keyword>
    <keyword>навковая работа бібліятэк</keyword>
    <keyword>Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка</keyword>
    <keyword>даследаванні</keyword>
    <keyword>публікацыі</keyword>
    <keyword>выданні</keyword>
    <keyword>навуковыя мерапрыемствы</keyword>
    <keyword>гістарычная памяць</keyword>
   </keywords>
   <dates>
    <year>2025</year>
    <pub-dates>
     <date>2025-12-25</date>
    </pub-dates>
   </dates>
   <doi>10.5281/zenodo.18034094</doi>
   <journal>Библиотечно-информационный дискурс</journal>
   <abstract>Звяртанне да тэматыкі Вялікай Айчыннай вайны ўключана ў працэс актуальнага фарміравання гістарычнай памяці і развіцця сучаснага беларускага грамадства. Вывучэнне фактаў і асэнсаванне значэння гэтых падзей айчыннай гісторый, а таксама захаванне ўдзячнасці да праяўленнага народнага подзвігу характэрна для ўсіх сацыяльных інстытуцый краіны, у тым ліку бібліятэчных устаноў розных тыпаў і ведамаснай прыналежнасці. У артыкуле на прыкладзе аднаго з накірункаў дзейнасці рэспубліканскай галіновай навуковай бібліятэкі разгледжана ўцягнутасць бібліятэчна-інфармацыйнай сферы ў агульнанацыянальны працэс: прадстаўлены агляд навуковай работы Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі імя І.С. Лупіновіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў межах даследчай, рэдакцыйна-выдавецкай і навукова- арганізацыйнай работы ў кантэксце прымеркавання да 80- годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Паказана, што цягам апошніх двух гадоў вынікі рознааспектнай даследчай, пошукава-аналітычнай і навукова-асветніцкай дзейнасці, звязанай з Вялікай Айчыннай вайной, былі прадстаўлены ў навуковых публікацыях і падчас выступаў з дакладамі, а таксама ў форме выставы матэрыялаў і лічбавага інфармацыйнага рэсурса. У ажыццяўленні рэдакцыйна- выдавецкай работы акрэсленая тэматыка ўвасобілася ў якасці цэнтральнай тэмы нумароў навуковага часопіса “Бібліятэчна- інфармацыйны дыскурс” і падрыхтоўцы манаграфічнага нарыса “«Зара» – газета-партызанка”. Акрамя таго, былі арганізаваныя два спецыялізаваныя круглыя сталы і ў праблемнае поле дзвюх навуковых канферэнцый была уключана тэма Вялікай Айчыннай вайны. Адзначана, што дадзеная тэматыка мае патэнцыял для рэалізацыі ў навуковай рабоце бібліятэкі і надалей.</abstract>
   <urls>
    <web-urls>
     <url>https://www.academjournals.by/publication/20174</url>
    </web-urls>
   </urls>
  </record>
 </records>
</xml>
