PT - JOURNAL ARTICLE AU - Лысы С. І., AU - Станіславенка Г. Р., AU - Гецэвіч Ю. С., TI - АЎТАМАТЫЗАВАНАЯ ГЕНЕРАЦЫЯ АЛФАВІТНА-ПРАДМЕТНАГА ПАКАЗАЛЬНІКА УНІВЕРСАЛЬНАЙ ДЗЕСЯТКОВАЙ КЛАСІФІКАЦЫІ НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ DP - 2018-06-16 TA - Информатика SO - https://www.academjournals.by/publication/18375 AB - Універсальная дзесятковая класіфікацыя (УДК) з’яўляецца міжнароднай класіфікацыйнай сістэмай, якая адпавядае найбольш істотным патрабаванням да класіфікацый: міжнароднасць, універсальнасць, пашыральнасць. Табліцы УДК былі перакладзены і апублікаваны цалкам ці часткова на больш чым 40 мовах, а выкарыстоўваецца УДК прыкладна ў 130 краінах свету. На тэрыторыі Беларусі УДК дзейнічае на працягу апошніх 50 гадоў. Аднак толькі ў 2016 г. з’явілася афіцыйнае выданне УДК на беларускай мове. Алфавітна-прадметны паказальнік (АПП), які складае больш за чвэрць выдання, быў падрыхтаваны пры дапамозе алгарытму, які аўтаматызаваў працэс яго стварэння. У артыкуле падрабязна апісваецца падыход да аўтаматызаванага стварэння АПП беларускамоўнага выдання УДК. Разглядаюцца патрабаванні да АПП, параўноўваюцца фарматы АПП, выкарыстаныя ў выданнях УДК розных краін. Таксама апісваюцца электронныя лінгвістычныя рэсурсы, неабходныя для аўтаматызаванай генерацыі АПП, прыводзіцца падрабязны пакрокавы алгарытм. У якасці падцверджання працаздольнасці і карэктнасці працы дадзенага алгарытму прыводзіцца распрацаваны праграмны прататып сістэмы генерацыі АПП УДК. Дадзены прататып быў непасрэдным чынам выкарыстаны пры стварэнні АПП першага выдання Універсальнай дзесятковай класіфікацыі на беларускай мове.