@article{Гецэвіч Ю. С.2019-08-26, author = { Гецэвіч Ю. С., Жытко У. А., Гецэвіч С. А., Кайгародава Л. І., Нікалаенка К. А.}, title = {Праектаванне натуральна-моўных інтэрфейсаў для даведкавых сістэм}, year = {2019}, publisher = {NP «NEICON»}, abstract = {Разглядаюцца існуючыя натуральна-моўныя і маўленчыя інтэрфейсы для пытальна-адказных сістэм даведкавага прызначэння, а таксама падыходы да іх праектавання. Праводзіцца кароткі аналіз найбольш вядомых у розных сферах дзейнасці інтэлектуальных сістэм з натуральна-моўным інтэрфейсам: пры выкарыстанні ў медыцыне, тэхналогіях разумнага дому, адукацыі, прамысловасці, хуткай адаптацыі да новых тэхналогій у паўсядзѐнным жыцці. Даецца спіс асноўных існуючых сэрвісаў, якія могуць выкарыстоўвацца як персанальныя асістэнты, а таксама як аснова для пабудавання ўжо сваіх маўленчых інтэрфейсаў. Натуральна-моўныя інтэрфейсы даследуюцца з пункту гледжання выкарыстання натуральнай мовы для арганізацыі дыялогу карыстальніка з камп’ютарнай сістэмай. Пры гэтым абмяркоўваюцца асноўныя складанасці, звязаныя з неадназначнасцю натуральнай мовы і неадпаведнасцю магчымасцей рэалізацыі натуральна-моўнага інтэрфейсу спадзяванням карыстальніка. Прыводзяцца галоўныя прынцыпы мадэлявання натуральна-моўнага інтэрфейсу, які, будучы інтэлектуальнай сістэмай, у якасці асноўных сваіх кампанентаў складаецца з базы ведаў, машыны апрацоўкі ведаў і карыстальніцкага інтэрфейсу.}, URL = {https://www.academjournals.by/publication/18356}, eprint = {https://www.academjournals.by/files/18309}, journal = {Информатика}, }