RT - article SR - Electronic T1 - Праектаванне беларуска- і рускамоўных натуральна-маўленчых інтэрфейсаў для даведкавых сістэм JF - Информатика SP - 2021-12-31 DO - 10.37661/1816-0301-2021-18-4-40-52 A1 - Гецэвіч Ю. С., A1 - Дзенісюк Д. А., A1 - Гецэвіч С. А., A1 - Кайгародава Л. І., A1 - Нікалаенка К. А., YR - 2021 UL - https://www.academjournals.by/publication/18286 AB - М э т ы. Галоўнай мэтай працы з’яўляецца даследаванне натуральна-маўленчых карыстальніцкіх інтэрфейсаў, а таксама стварэнне прататыпу такога інтэрфейсу на прыкладзе двухмоўнай пытальна-адказнайдыялогавай  сістэмы  з  выкарыстаннем  рускай  і  беларускай  моў.  Натуральна-маўленчыя інтэрфейсы даследуюцца з пункту гледжання выкарыстання натуральнай мовы для арганізацыі дыялогу карыстальніка з камп’ютарнай сістэмай. Пры гэтым абмяркоўваюцца асноўныя складанасці, звязаныя з неадназначнасцю натуральнай мовы і неадпаведнасцю магчымасцей рэалізацыі натуральна-маўленчага інтэрфейсу спадзяванням карыстальніка.М е та д ы. Прыводзяцца асноўныя прынцыпы мадэлявання натуральна-маўленчага карыстальніцкага інтэрфейсу. Будучы інтэлектуальнай сістэмай, у якасці асноўных сваіх кампанентаў ѐн мае базу ведаў, машыну  апрацоўкі  ведаў  і  карыстальніцкі  інтэрфейс.  Кампаненты  сістэмы  распазнавання  і сінтэзу маўлення па тэксце робяць натуральна-маўленчы інтэрфейс яшчэ больш зручным для карыстальніка.В ы н ік і. Прадстаўлена апісанне прататыпа інтэрфейсу натуральнай мовы для інтэлектуальнай пытальна-адказнай сістэмы. Мадэль прататыпа ўключае ў сябе беларускую і рускую версіі падсістэмы («маўленне ў тэкст» і «тэкст у маўленне»), генерацыю адказаў у выглядзе натуральнай мовы і фармальнага тэксту. Дадатковы кампанент – падача на ўваход сістэмы чалавечага маўлення. Некаторыя дадзеныя, неабходныя для распазнавання натуральнага маўлення, захоўваюцца ў базе ведаў альбо ствараюцца на аснове існуючых ведаў. Сінтэз беларускага і рускага маўлення з'яўляецца неабходным для таго, каб зрабіць інтэрфейс на натуральнай мове больш зручным для карыстальнікаў.З а к л ю ч э н н е. Прадстаўлена паслядоўнасць даследавання і праектавання натуральна-маўленчых карыстальніцкіх інтэрфейсаў. Прыводзіцца апісанне прататыпа інтэрфейсу натуральнай мовы для інтэлектуальнай пытальна-адказнай сістэмы.