%0 article %A Бакуновіч А. А., %A Ярашэнка Ю. У., %A Радута А. Ф., %A Конанаў Е. В., %A Буко В. У., %A Астроўскі А. А., %T Эксперыментальная мадэль для ацэнкі гатоўнасці ранавай паверхні да прыняцця скурных трансплантатаў %D 2021 %R 10.29235/1814-6023-2021-18-3-340-350 %J Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия медицинских наук %X Мэтай даследавання, выкананага на 65 пацуках пароды Вістар, было распрацаваць новую мадэль, каб высветліць, у якой ступені кверцэтын і нанакомплекс кверцэтын-2-гідраксіпрапіл-β-цыкладэкстрын, нанесеныя на рану, уплываюць на прыжыўляльнасць скурных аўтатрансплантатаў. Трансплантаты атрымлівалі з вушных ракавін жывёл, а іх прыжыўляльнасць ацэньвалі па ступені інгібіравання кантракцыі раны. Паказана, што апошняя залежыць ад плошчы трансплантатаў і часу, праз які яны былі размешчаны на ранавай паверхні пасля яе стварэння. Выяўлена, што кверцэтын пагаршае, а кверцэтын-2-гiдраксiпрапiл-β-цыкладэкстрын не пагаршае здольнасць ранавай паверхні прымаць трансплантаты. %U https://www.academjournals.by/publication/14604