%0 article %A Бакуновіч А. А., %A Буко В. У., %A Сідаровіч А. А., %A Астроўская А. Б., %A Мароз В. Л., %A Ярашэнка Ю. У., %A Астроўскі А. А., %T Уплыў кверцэтына і яго камбінацыі з цыкладэкстрынам на загойванне паўнаслойных скурных ран у лабараторных пацукоў %D 2022 %R 10.29235/1814-6023-2022-19-2-219-229 %J Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия медицинских наук %X З дапамогай макраскапічнага, гісталагічнага, электронна-мікраскапічнага, мікрабіялагічнага ды імуналагічнага метадаў вывучана загойванне паўнаслойных скурных ран у лабараторных пацукоў пад уплывам кверцэтына (КВ) і яго комплекса з 2-гідроксіпрапіл-β-цыкладэкстрынам. Пад уздзеяннем КВ рана цалкам пакрывалася эпідэрмісам амаль на суткі раней, чым у кантролі, а пад уздзеяннем комплекса з 2-гідроксіпрапіл-β-цыкладэкстрынам ‒ на 2,2 сут раней (p < 0,02). Гэта адбывалася пераважна за кошт паскарэння краявой эпідэрмізацыі. Пры гэтым пазітыўнага ўплыву ўзгаданых вышэй рэчываў на кантракцыю раны не выяўлена. КВ і асабліва яго комплекс з цыкладэкстрынам аказалі стымулюючы ўплыў на фагацытарную і метабалічную актыўнасць нейтрафілаў як на паверхні раны, так і ў крыві жывёл. Бактэрыяльная мікрафлора, якая прысутнічала на ранавай паверхні падчас загойвання, супадала з мікрафлорай інтактнай скуры. Ні КВ, ні кверцэтын-2-гідроксіпрапіл-β-цыкладэкстрын істотна не паўплывалі на яе склад. %U https://www.academjournals.by/publication/14550