@article{Бакуновіч А. А.2022-06-08, author = { Бакуновіч А. А., Буко В. У., Сідаровіч А. А., Астроўская А. Б., Мароз В. Л., Ярашэнка Ю. У., Астроўскі А. А.}, title = {Уплыў кверцэтына і яго камбінацыі з цыкладэкстрынам на загойванне паўнаслойных скурных ран у лабараторных пацукоў}, year = {2022}, doi = {10.29235/1814-6023-2022-19-2-219-229}, publisher = {NP «NEICON»}, abstract = {З дапамогай макраскапічнага, гісталагічнага, электронна-мікраскапічнага, мікрабіялагічнага ды імуналагічнага метадаў вывучана загойванне паўнаслойных скурных ран у лабараторных пацукоў пад уплывам кверцэтына (КВ) і яго комплекса з 2-гідроксіпрапіл-β-цыкладэкстрынам. Пад уздзеяннем КВ рана цалкам пакрывалася эпідэрмісам амаль на суткі раней, чым у кантролі, а пад уздзеяннем комплекса з 2-гідроксіпрапіл-β-цыкладэкстрынам ‒ на 2,2 сут раней (p < 0,02). Гэта адбывалася пераважна за кошт паскарэння краявой эпідэрмізацыі. Пры гэтым пазітыўнага ўплыву ўзгаданых вышэй рэчываў на кантракцыю раны не выяўлена. КВ і асабліва яго комплекс з цыкладэкстрынам аказалі стымулюючы ўплыў на фагацытарную і метабалічную актыўнасць нейтрафілаў як на паверхні раны, так і ў крыві жывёл. Бактэрыяльная мікрафлора, якая прысутнічала на ранавай паверхні падчас загойвання, супадала з мікрафлорай інтактнай скуры. Ні КВ, ні кверцэтын-2-гідроксіпрапіл-β-цыкладэкстрын істотна не паўплывалі на яе склад.}, URL = {https://www.academjournals.by/publication/14550}, eprint = {https://www.academjournals.by/files/14512}, journal = {Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия медицинских наук}, }