%0 article %A Лахвіч Т. Т., %A Рынейская В. М., %T Афіннасць Рывараксабану in silico да β-кетаацыл[АСР]сінтазы І: пошук новага фармакафора %D 2023 %R 10.29235/1561-8331-2023-59-1-42-48 %J Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия химических наук %X Даследавана in silico актыўнасць Рывараксабану як прадстаўніка аксазалідзінонаў у дачыненні да β-кетаацыл[АСР]сінтазы І. Пры дапамозе метадаў малекулярнага докінгу вызначаныя цэнтры звязвання Рывараксабану з пратэінам. Для цэнтра, які забяспечвае найбольшую афіннасць Рывараксабану з пратэінам, былі прааналізаваны 4 кластары, якія характарызуюцца лікам прабегаў больш за 15. Выяўлена, што канкрэтная пазіцыя ліганда ў межах гэтых кластараў можа мяняцца падчас рэалізацыі механізму, які забяспечвае фізіялагічны водгук. Пры гэтым нязначныя змены характарыстык асяроддзя могуць прывесці да пераходу ад энергетычна дамінантнай пазіцыі (Езв = –10,26 ккал/моль; з пераважна гідрафобным характарам ўзаемадзеянняў) да іншай пазіцыі (Езв. = –8,88 ккал/моль) з пераважна гідрафільным характарам ўзаемадзеянняў. Такі дынамічны пераход можа спрычыняць фізіялагічны водгук. Вынікі даследавання з вялікай ступенню верагоднасці пацвярджаюць рэалізацыю адмысловага механізму антымікабактэрыяльнага дзеяння Рывараксабану праз інгібаванне сінтэзу міколавых кіслот. %U https://www.academjournals.by/publication/12061